Весела, цікава і пазнавальна прайшоў Тыдзень моды “Па-беларуску” ў нашай школьнай бібліятэцы з 17 па 22 студзеня. Падчас мерапрыемства “Знатакі беларускай мовы” вучні змаглі прадэманстраваць свае інтэлектуальныя, лідарскія, творчыя здольнасці.
Таксама на працягу тыдня для дзяцей працавалі выставы "Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы, “Дзень беларускай сімволікі”, “Чытаем па-беларуску”. Дзейнічаў традыцыйна стыкер-Fest "Беларуская мова- твой генетычны код". Дзеці прымацоўвалі сімвал акцыі і на ўсіх перапынках размаўлялі на роднай мове.
Будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.
Комментариев нет:
Отправить комментарий